Рынкевіч і Леднік ствараюць камісію рэабілітацыі ахвяраў рэжыму

Алег Грузьдзіловіч, Менск Ініцыятары стварэньня Камісіі плянуюць праз суды дамагацца прызнаньня невінаватасьці гэтых грамадзян і кампэнсацыі ім нанесеных стратаў.
Ігар Рынкевіч і Ігар Леднік будуць зьвяртацца за падтрымкай да Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сіл і плянуюць узьняць гэтае пытаньне на Кангрэсе дэмакратычных сіл, які адбудзецца 26-27 траўня.

Паводле праваабаронцаў з 1995 года ў Беларусі за палітычныя меркаваньні і палітычную барацьбу законнымі сродкамі былі незаконна рэпрэсаваныя (асуджаныя, арыштаваныя, пакараныя паводле адміністрацыйнага закону) болей за тысячу чалавек.