Ганна Соўсь, Менск Прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў, якім адмовілі ў мітынгу супраць скасаваньня ільготаў, вырашылі зьмяніць фармат акцыі. Яны хочуць прыбраць Парк дружбы народаў.
Кіраўнік Моладзі БНФ Алесь Каліта паведаміў, што ініцыятары акцыі прапануюць правесьці ў Парку дружбы народаў талаку супольна са студэнтамі і навучэнцамі. З адпаведнай ініцыятывай яны сёньня зьвянуліся да намесьніка старшыні Менгарвыканкаму М.Мятліцкага.
Талака заплянаваная 20 траўня ў 17:00.
Менгарвыканкам не дазволіў прадстаўнікам моладзевых арганізацыяў правесьці мітынг супраць скасаваньня ільготаў.
У афіцыйным адказе гаворыцца: у той самы час, калі студэнты плянавалі ладзіць акцыю, у Парку дружбы народаў будзе праводзіцца прыборка тэрыторыі і рамонт паркавага абсталяваньня.
Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры.