Акцыя салідарнасьці адбылася ў Полацку

Радыё Свабода, Полацак Дзень салідарнасьці адзначаны ў Полацку. Сёньня ўвечары мясцовыя маладафронтаўцы зладзілі пікет ля помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Удзельнікі пікету, а ўсяго ў акцыі бралі ўдзел дзесяць чалавек, трымалі запаленыя сьвечкі і партрэты зьніклых палітыкаў. Неўзабаве да помніка падышлі два міліцыянты. Яны спраўдзілі дакумэнты ў некалькіх удзельнікаў акцыі, распыталі пра мэты пікету. Гэтым разам абышлося без затрыманьняў.