Быхаўскія бібліятэкі не атрымліваюць газэтаў

Радыё Свабода Два тыдні бібліятэкі Быхаўскага раёну не атрымліваюць дзяржаўных пэрыядычных выданьняў. Ад падпіскі на недзяржаўныя газэты бібліятэкі на загад улады адмовіліся яшчэ напрыканцы 1990-х гадоў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, установы культуры Быхаўскага раёну вінаватыя “Белпошце” больш за 14 мільёнаў рублёў.

Кіраўніцтва раёну пра такую праблему даведалася толькі сёньня. Старшыня райвыканкаму паабяцаў праблему вырашыць і больш не парушаць падпісной кампаніі.

Бібліятэкары, каб задаволіць попыт наведнікаў, усе гэтыя два тыдні прыносілі на працу свае газэты.