"Камунізм -- на міжнародны трыбунал” – заклікаюць беларускія гісторыкі

Радыё Свабода У Менску 16 чэрвеня адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Камунізм -- на міжнародны трыбунал". У ёй возьмуць удзел беларускія і польскія дасьледчыкі гісторыі палітычных рэпрэсій.
У канфэрэнцыі пагадзіліся ўзяць удзел каля дзесяці вядомых беларускіх гісторыкаў, у тым ліку незалежныя дасьледчыкі. Жаданьне ўдзельнічаць у канфэрэнцыі выказалі і польскія гісторыкі, якія маюць намер запрасіць сваіх беларускіх калегаў у Польшчу для азнаямленьня з вопытам дасьледаваньняў у гэтай тэме. Плянуецца, што да чэрвеньскай канфэрэнцыі будуць выдадзены два тамы дасьледаваньняў і ўспамінаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі".

Як паведаміў “Свабодзе” сакратар аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Уладзімер Раманоўскі, 20 траўня ў Вілейцы адбудзецца адкрыцьцё памятных знакаў на месцах масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму. У акцыі возьмуць удзел сябры грамадзкага аргкамітэту.