У Баранавічах затрыманы маладафронтавец Яраслаў Грышчэня

Любоў Лунёва Супрацоўнікі міліцыі Баранавічаў абвінавацілі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню ў дробным хуліганстве.
Падставай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу стаў відэазапіс, зроблены сёньня ўначы. Камэра зафіксавала, як маладафронтавец на будынку баранавіцкай адміністрацыі замяніў дзяржаўны сьцяг нацыянальным – бел-чырвына-белым.

У гэты момант непаўналетні Яраслаў знаходзіцца ў пастарунку міліцыі.