Вэнэсуэлу цікавіць беларуская харчовая прамысловасьць

Паводле БелаПАН Дэлегацыя міністэрства харчаваньня Вэнэсуэлы знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візытам, мэтай якога ёсьць вывучэньне працы беларускай харчовай прамысловасьці і падрыхтоўкі кадраў для гэтай галіны.
Спэцыялістаў з Вэнэсуэлы, у прыватнасьці, цікавяць пытаньні якасьці харчовых прадуктаў і стварэньня дзяржаўнага харчовага рэзэрву.

Таксама ў часе візыту, які працягнецца да 17 траўня, будзе абмяркоўвацца магчымасьць стварэньня сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы кавы.