Сяргей Астраўцоў, Горадня У суботу раніцай на КПП “Брузгі” на беларуска-польскай мяжы быў часова затрыманы грамадзкі актывіст з Мастоў Алесь Зарамбюк. Ён ехаў на легкавіку ў якасьці пасажыра ў Польшчу.
Праз тры гадзіны, пасьля асабістага надгляду, старшы інспэктар А.Сідлярэвіч выдаў А.Зарамбюку копію акту надгляду і адпусьціў. Гэта адбылося а 10-й раніцы. Спадар Зарамбюк гаворыць, што запынілі яго пасьля таго, як у кампутары службовец прагледзеў сьпісы “нядобранадзейных”.