У мястэчку Бобр пашкодзілі помнік афіцэру СМЕРШу

Севярын Квяткоўскі У мястэчку Бобр пашкоджаны помнік афіцэру савецкай вайсковай контрвыведкі СМЕРШ Васілю Чабатарову.
На месцы гібелі героя Савецкага Саюзу Васіля Чабатарова ўсталяваная пліта. 8 траўня быў зьбіты верх пліты, зорка, і нанесеныя драпіны.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Крупскага раёну ўзялі тлумачэньні з жыхара Бобру мастака Алеся Пушкіна. Мэта напісаньня дакумэнту – засьведчыць, што мастак ня мог фізычна зрабіць пашкоджаньне. Гэта другое такое здарэньне з помнікам за мінулыя два гады.