Актывісты дэмакратычных арганізацый ушанавалі памяць загінулых

Альгерд Невяроўскі, Менск Актывісты розных дэмакратычных арганізацый ушанавалі сёньня памяць загінулых падчас другой сусьветнай вайны, пахаваных на Вайсковых могілках у Менску.
Актывісты апазыцыі Вячаслаў Сіўчык і Алесь Арэстовіч выступілі з прамовамі і ўсклалі кветкі да помнікаў клясыкаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.