Радыё Свабода
“Сына ўсё няма, але я думаю, што, можа, калі й дачакаюся яго. Я ўсё чакаю. Хто ні варажыў, усе кажуць, што ён жывы”.
Ульляна Захаранка ў восьмую гадавіну з дня зьнікненьня сына, палітыка, былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юр’я Захаранкі.
“Я ведаю, што для дэмакратычных сілаў Беларусі гэта вельмі важная перамога. Я думаю, што Францыя й новы прэзыдэнт падтрымаюць цалкам тыя ўмовы, якія выстаўляе Беларусі Эўразьвяз, падтрымае вельмі карысныя прапановы з боку Эўракамісіі”.
Аляксандар Мілінкевіч з нагоды абраньня Нікаля Сарказі прэзыдэнтам Францыі.