Гарадзенскага актывіста выклікаюць у КДБ

Сяргей Астраўцоў, Горадня Аднаму з актыўных абаронцаў гістарычнай забудовы Горадні Алесю Залеўскаму міліцыянты прыносілі позву.
Яны сказалі, што яго выклікаюць у КДБ. Аднак Алеся не было дома, а ягоны бацька адмовіўся браць позву.