Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з польскім кіраўніцтвам

Радыё Свабода, Варшава Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся ў Варшаве з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, міністрам замежных спраў Ганнай Фатыгай і іншымі польскімі палітыкамі.
Сумесных заяў для прэсы пасьля сустрэчы палітыкаў не было. Аляксандар Мілінкевіч адзначыў толькі, што абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з працяглай адсутнасьцю амбасадара Польшчы ў Беларусі, выкананьнем праграмаў дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам.

"Польшча і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі", – падкрэсьліў А.Мілінкевіч.