Радыё Свабода Сёньня ў Баку адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Азэрбайджану Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Візыт беларускага кіраўніка ў Азэрбайджан працягнецца яшчэ два дні, гэта ягоны першы візыт у гэтую краіну. Ільхам Аліеў быў з візытам у Беларусі ў кастрычніку летась.
Падчас сёньняшніх перамоваў Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Азэрбайджан пачалі рэалізацыю шматлікіх праектаў, якія “асобныя нядобразычліўцы ацэньвалі як піяр”. "Мы не зьбіраемся супраць кагосьці сябраваць. Мы гатовыя, каб да нашых праектаў далучыліся і іншыя" - падкрэсьліў беларускі лідэр.
У сваю чаргу Ільхам Аліеў заявіў, што Азэрбайджан і Беларусь і іх эканомікі “дапаўняюць адна адну. Гэта сур''ёзная база для разьвіцьця ўзаемадзеяньня”. Сёньня ж Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Гейдара Аліева – бацькі дзейнага прэзыдэнта Азэрбайджану.
Адна з мэтаў візыту беларускай дэлегацыі ў Азэрбайджан – падпісаньне дамовы аб сяброўстве і супрацоўніцтве, у якім замацаваны намер бакоў разьвіваць адносіны ў розных сфэрах.
Гандлёвы абарот паміж краінамі ня надта вялікі, летась ён склаў усяго 37 мільёнаў даляраў.
Аднак пасьля беларуска-расейскага крызысу ў пытаньні цэнаў на энэрганосьбіты Беларусь пачала пошук альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі. Аляксандар Лукашэнка неаднаразова называў Азэрбайджан (разам з Вэнэсуэлай) адной з такіх крыніцаў.
Расейскія мэдыі і афіцыйныя прадстаўнікі выказвалі сумневы наконт таго, што азэрбайджанская нафта можа замяніць Беларусі расейскую.