Баранавічы: затрымалі кіраўніка рэгіянальнай філіі “Маладога фронту”

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі баранавіцкай міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню
Хлопца трымаюць у гарадзкой управе міліцыі больш за тры гадзіны. Яму паведамілі, што чакаюць нейкага міліцэйскага начальніка зь Менску, які мае вырашыць, ці адпусьцяць юнака дахаты.

Раней Яраслава дапытвалі ў пракуратуры як падазраванага ў крымінальнай справе супраць “Маладога фронту” — за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.