Радыё Свабода 712 жыхароў невялікага райцэнтру Ветка (Гомельская вобласьць) падпісаліся пад лістом у райвыканкам у абарону кірмашу, разьмешчанага на вуліцы Кастрычніцкай побач з аўтобуснай станцый. Належыць ён акцыянэрнаму таварыству “Веткаўскі камбінат бытавога абслугоўваньня”.
Жыхары раёну выказалі непаразуменьне рашэньнем выканкаму без вывучэньня грамадзкай думкі перанесьці кірмаш у іншае месца.
Як цьвердзяць падпісанты, за час свайго існаваньня кірмаш стаў звыклым і зручным месцам набыцьця разнастайных харчовых і прамысловых тавараў.
Прадпрымальнікі ў сваю чаргу нагадваюць кіраўнікам раёну, што зьліквідаваньне кірмашу зробіць беспрацоўнымі 36 чалавек. Паводле ліцэнзіяў яны маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю толькі на кірмашы на вуліцы Кастрычніцкай. Адначасна зьменшыцца й колькасць падаткаплацельшчыкаў у бюджэт раёну.