Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі праходзіў рэгіянальны сход дэлегатаў апазыцыі. А 15-й гадзіне да офісу АГП на вуліцы Палескай, 52 прыехалі міліцыянты і сапёры абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Яны заявілі, што ў дзяжурную службу ўправы міліцыі паступіў ананімны сыгнал, быццам у двары дома вяліся раскопкі і знойдзены снарад.
Міліцыя патрабавала агляду памяшканьня і падворку. Гаспадары гэтага не дазволілі, і міліцыянты з сапёрамі зьехалі.
На сходзе прысутнічалі 97 дэлегаты Кангрэсу са 123 абраных у рэгіёне. Вырашаліся пытаньні падрыхтоўкі й правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў, у тым ліку парадку фармаваньня Палітрады, абраньня яе старшыні, стратэгіі дзейнасьці аб’яднаных дэмакратычных сілаў.