Алег Грузьдзіловіч, Менск Намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур наведаў 26 красавіка актывіста моладзевага руху Артура Фінькевіча, які адбывае “хімію” ў Магілёве.
“Размова праходзіла ў прысутнасьці начальніка Магілёўскай спэцкамэндатуры і іншых высокапастаўленых міліцыянтаў”, — паведаміў “Свабодзе” Артур Фінькевіч.
Паводле актывіста, Джонатан Мур запэўніў, што ЗША будуць і далей патрабаваць ад беларускіх уладаў вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Паводле актывіста, Джонатан Мур запэўніў, што ЗША будуць і далей патрабаваць ад беларускіх уладаў вызваленьня ўсіх палітвязьняў.