Лічба дня: 2 мільёны чалавек на забруджаных землях

Радыё Свабода 2 мільёны чалавек у Беларусі жывуць на тэрыторыях, дзе радёактыўны фон вышэй за 1 кюры на квадратны кілямэтар.
У выніку Чарнобыльскай катастрофы 20% тэрыторыі Беларусі было заражана радыяцыяй. 130 тысяч чалавек пераселеныя ў чыстыя ці адносна чыстыя зоны. У Беларусі – 110 тысяч ліквідатараў.