Бабруйск: чарнобыльскае шэсьце завяршылася без затрыманьняў

Радыё Свабода, Бабруйск Чарнобыльскае жалобнае шэсьце ў Бабруйску завяршылася ля капліцы Менскіх могілак. Удзельнікі акцыі замовілі малебен па ахвярах чарнобыльскай трагедыі. Ушанавалі іх памяць хвілінай маўчаньня ды разышліся.
Паводле грамадзкай актывісткі Таісіі Кабанчук, у акцыі ўзялі ўдзел блізу 30 чалавек. На працягу ўсяго шэсьця калёну ўдзельнікаў суправаджалі тры міліцэйскія машыны. Праз мэгафоны міліцыянты папярэджвалі пра адказнасьць за несанкцыянаванае публічнае мерапрыемства.

Акцыя скончылася без затрыманьняў.