Радыё Свабода Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” наведалі рэгіён, пацярпелы ад аварыі на атамнай станцыі.
Яны пабывалі ў шпіталі, дзе лекуюць анкалягічна хворых, і перадалі туды адзеньне й кнігі, а таксама аргтэхніку, якую купілі на ахвяраваньні, сабраныя ў Менску.
Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, шпіталям у рэгіёнах важная любая падтрымка:
“Пераканаліся ў тым, што чым далей ад Менску, тым бяднейшыя нашыя мэдычныя ўстановы, у тым ліку зьвязаныя з анкалёгіяй. Хаця здавалася б, што якраз анкалёгія ў нашай пасьлячарнобыльскай краіне павінна была б быць прыярытэтам”.
Гэта другі візыт пасьля абвешчанай акцыі збору цацак, кніжак, рэчаў і грошай для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Акцыю ладзяць сябры Партыі БНФ і прадстаўнікі аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху”.
Як паведаміў “Свабодзе” Вінцук Вячорка, палітыкі будуць ладзіць дабрачынныя акцыі і ў іншых гарадах, што пацярпелі ад наступстваў трагедыі.