Міліцыя папярэджвае арганізатараў “Чарнобыльскага шляху”

Радыё Свабода Кіраўніцтва менскай міліцыі папярэдзіла арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” аб недапушчальнасьці парушэньня парадку ў Менску падчас правядзеньня гэтай акцыі, паведаміў Інтэрфаксу начальнік ГУУС Менску генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў
Менскія гарадзкія ўлады вызначылі маршрут і час правядзеньня мерапрыемства, сыходзячы з меркаваньняў бясьпекі і захаваньня парадку ў горадзе, і арганізатарам пра гэта паведамлена. Яны таксама папярэджаныя аб недапушчальнасьці парушэньня парадку ў горадзе” – сказаў Куляшоў. Ён таксама заўважыў, што “калі парадак будзе парушаны, арганізатараў будуць прыцягваць да адказнасьці”