Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека

Алесь Дашчынскі Праваабаронца Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (штаб-кватэра ў Парыжы).
Сэсія гэтай арганізацыі праходзіць у Лісабоне.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”, лідэрам якога зьяўляецца А.Бяляцкі, стаў сябрам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека у 2004 годзе.

Нагадаем, праваабарончы цэнтар “Вясна” быў пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі.