Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Андруся Ігнатовіча ў аддзел унутраных справаў Фрунзенскага раёну Менску. На яго склалі пратакол пра дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў, Андрусь нібыта нецэнзурна лаяўся.
Адміністрацыйны пратакол на Андруся Ігнатовіча будуць разглядаць сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.
Паплечнікі Андруся паведамілі “Свабодзе”, што раней міліцыянты знайшлі ў хлопца ўлёткі з заклікам удзельнічаць у “Чарнобыльскім шляху”. Яны не выключаюць, што Андруся хочуць ізаляваць на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.
Міліцыянты штурмуюць кватэру моладзевага актывіста А.Ігнатовіча