Магілёў: прыватны дом штурмуе міліцыя

Радыё Свабода У прыватным доме знаходзяцца прынамсі 20 чалавек, пераважна іншагароднія ўдзельнікі абласной канфэрэнцыі Партыі БНФ. Сярод іх – старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, сябры сойму партыі Алесь Міхалевіч, Аляксей Янукевіч ды Ўладзімер Лабковіч.
У доме таксама знаходзяцца старшыня рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня гарадзкой арганізацыі партыі Віталь Макарэнка ды ягоны намесьнік Зьміцер Салаўёў.

Паводле Зьмітра Салаўёва, міліцыянты патрабуюць адчыніць дзьверы. Свае дзеяньні яны матывуюць тым, што ў доме адбываецца бойка і там наркатычны прытон. Міліцыянты спасылаюцца на ананімнае тэлефанаваньне.