Разгон мітынгу апазыцыі ў Бішкеку (Фотагалерэя)

Радыё Свабода Учора ўвечары ў сталіцы Кіргістану сілы аховы правапарадку разагналі ўдзельнікаў мітынгу, якія другі тыдзень патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева. Намёты і юрты дэманстрантаў дэмантаваныя.
Фотагалерэя

Галоўная плошча горада ачэпленая міліцыяй. Паведамляецца, што міліцыя выкарыстала сьлезацечны газ, калі натоўп пачаў закідваць будынак камянямі. Ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў.

Прапрэзыдэнцкая прэса абвінаваціла лідэраў апазыцыі ў сёньняшніх хваляваньнях, якія назвала “хуліганствам”. Тым часам лідэры апазыцыі заклікалі і пратэстоўцаў устрымацца ад гвалту і спыніць дэманстрацыю пратэсту.