Менск: праходзяць акцыі падтрымкі “Маладога фронту”

Любоў Лунёва, Менск У падзямельных пераходах, на станцыях мэтро, на прыпынках грамадзкага транспарту зьявіліся партрэты асуджанага Зьмітра Дашкевіча і пяці сябраў "Маладога фронту", якіх хутка будуць судзіць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Каля партрэтаў Насты Палажанкі, Алега Корбана, Зьмітра Хведарука, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага ўлёткі з заклікам спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі.



На ўлётках напісана: “Чужых дзяцей кідаюць у турмы. Вам усё роўна?”, “Рукі прэч ад “Маладога фронту”, “Дашкевіч у турме дзеля тваёй Свабоды! Хто наступны?”

Міліцыянты не затрымалі ніводнага з удзельнікаў акцыі.