Літоўскія дэпутаты зацікавіліся Беларусьсю

Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Вільні прайшло першае паседжаньне дэпутатаў літоўскага парлямэнту, якія ўваходзяць у спэцыяльную групу, зацікаўленую супрацоўніцтвам зь Беларусьсю.
Кіраўнік групы, у складзе якой 24 дэпутаты, Вацлаў Станкевіч у інтэрвію Свабодзе падкрэсьліў:

“Наша група зацікаўленая дачыненьнямі не зь беларускім парлямэнтам, не зь беларускай апазыцыяй, а зь Беларусьсю як з краінай”.

Госьцем парлямэнтароў сёньня быў амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын. Адказваючы на пытаньне літоўскіх заканадаўцаў пра стан дачыненьняў Беларусі з эўрапейскімі структурамі, дыплямат сказаў, што ва ўладзе існуе разуменьне неабходнасьці паляпшэньня гэтых дачыненьняў. Аднак, падкрэсьліў амбасадар, немагчыма гэта зрабіць так хутка, як гэтага хочуць Эўразьвяз і Рада Эўропы.