Моладзь адзначае дзень Салідарнасьці

Радыё Свабода Сёньня ў Беларусі і за межамі краіны моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху ладзяць акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых, палітвязьнямі і рэпрэсаванымі грамадзянамі за ўдзел у апазыцыйных акцыях.
Сёньня ў Менску былі вывешаны расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.

Ля менскага кінатэатру “Кастрычнік” таксама была вывешана расьцяжка “Свабоду палітвязьням!”.





А восьмай вечара актывісты моладзевага дэмакратычнага руху правядуць кароткачасовыя вулічныя акцыі на знак салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі.

Фота “Нашай Нівы”.