У Кіеве мітынгавалі “за” і “супраць” прэзыдэнцкага ўказу

Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адначасна адбыліся два масавых мерапрыемствы – мітынгі ў падтрымку і супраць указу прэзыдэнта Віктара Юшчанкі аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Адбываліся яны на суседніх плошчах – Эўрапейскай і Майдане Незалежнасьці, паміж якімі былі сканцэнтраваныя ўзмоцненыя атрады міліцыі і ўнутраных войскаў.
На гэты раз Майдан Незалежнасьці быў заняты прыхільнікамі цяперашняга парлямэнту і ўраду, а Эўрапейская плошча – прыхільнікамі прэзыдэнцкага ўказу.

На гэты момант на Майдане Незалежнасьці знаходзіцца каля 30 тысячаў чалавек, крыху менш – на Эўрапейскай плошчы. Чакаецца, што хутка колькасьць удзельнікаў мітынгу прыхільнікаў прэзыдэнцкага загаду павялічыцца – далучацца кіяўляне, якія скончаць працу. На мітынгу прыхільнікаў існуючага парлямэнту і ўраду дамінуюць жыхары паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў, адмыслова прывезеныя ў сталіцу.

Мітынг прыхільнікаў цяперашняга парлямэнту і ўраду:











Мітынг у падтрымку ўказу прэзыдэнта В.Юшчанкі: