У Беларусі амаль не застанецца акадэміяў

Уладзімер Глод, Менск Сьпіс арганізацыяў, якія маюць права называцца акадэміямі, у Беларусі моцна паменшае. Гэтага патрабуюць зьмены і дапаўненьні, якія ўнесла сёньня Палата прадстаўнікоў у законы аб дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў.
Права скарыстоўваць у назьве слова “акадэмія” губляюць такія ўстановы, як цяперашнія акадэміі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, грамадзкіх навук, мэтралёгіі, палітычных навук ды некаторыя іншыя — разам амаль два дзясяткі.

Гэта зьвязана найперш з тым, што многія акадэміі, якія раней мелі права выдаваць дыплёмы кандыдатаў навук, цяпер пазбаўленыя такой магчымасьці.