Прэзэнтацыя кнігі Алеся Адамовіча: "Імя гэтай зоркі – Чарнобыль"

Радыё Свабода Сёньня а 15-й гадзіне ў Палацы мастацтва ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алеся Адамовіча "Імя гэтай зоркі – Чарнобыль".
"Кніга атрымалася шырэйшая за назву. Там ёсьць другая частка "Не забі чалавека, каб не забіць чалавецтва". Адамовіча цікавіла праблема атаму наагул і атамнай бомбы. Сабрана ўсё, што было надрукавана на тэму Чарнобыля па газэтах і часопісах, што было ў сямейных архівах, што засталося ў рукапісах, сцэнар, які, дарэчы, даў назву кнігі. Аповесьць "Апошняя пастараль" таксама ўвайшла ў гэтую кнігу", – паведаміла дачка пісьменьніка Натальля Адамовіч.

Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Алеся Адамовіча "Імя гэтай зоркі – Чарнобыль" пазьней на нашый сайце.

Натальля Адамовіч будзе сёньня госьцем Начной Свабоды.