У Менску прайшла акцыя “Без АЭС”

Альгерд Невяроўскі, Радыё Свабода Дзевяць моладзевых актывістаў грамадзкай ініцыятывы “Новы шлях” правялі акцыю супраць магчымага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Яны патрабуюць шырокага грамадзкага абмеркаваньня гэтага праекту.
Удзельнікі акцыі сабраліся каля галоўнага ўваходу Акадэміі навук і потым прайшлі па ходніках па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі.