Вінцук Вячорка выказаў недавер судзьдзі

Любоў Лунёва, Менск Як толькі пачалося паседжаньне суду Савецкага раёну Менску ў адміністратыўнай справе лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі, падсудны выказаў недавер судзьдзі.
Вінцук Вячорка аргумэнтаваў сваю заяву тым , што Людміла Савасьцян шмат разоў выносіла палітычна матываваныя прысуды актывістам апазыцыі, у тым ліку і яму.

Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што асабліва вызначылася Людміла Савасьцян у часе судоў над удзельнікамі сакавіцкіх падзеяў 2006 году, таму ейнае імя не выпадкова значыцца ў сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Судзьдзя абвясьціла кароткі перапынак.