Юшчанка і Януковіч размаўлялі больш за 4 гадзіны

Радыё Свабода Сустрэча прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі і прэм’ера Віктара Януковіча доўжылася 4,5 гадзіны. Пасьля яе завяршэньня Януковіч не размаўляў з прэсай і адбыў у будынак ураду.
Паводле прадстаўніка Сакратарыяту прэзыдэнта Украіны Аляксандра Чалага, Юшчанка працягвае кансультацыі з урадам, каб дамагчыся палітычных дамоўленасьцяў наконт таго, якім чынам будзе выконвацца ягоны ўказ пра датэрміновыя выбары парлямэнту.