Лічба дня: беларускі экспарт нафтапрадуктаў зьнізіўся на 32,8%

Радыё Свабода 32,8% – амаль на траціну зьнізіўся беларускі экспарт нафтапрадуктаў у сёлетніх студзені-лютым у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
За два зімніх месяцы гэтага году нафтапрадуктаў за мяжу было прададзена на 720 мільёнаў даляраў, прычым 90% прададзена ў краіны па-за межамі СНД.

Адной з прычынаў гэтага зьніжэньня экспарту нафтапрадуктаў стала ўвядзеньне мыта на нафту, якая імпартуецца ў Беларусь з Расеі.