Амбасадар Расеі назваў піяр-акцыяй намер здабываць нафту ў Венесуэле

Радыё Свабода Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў назваў піяр-акцыяй заявы беларускіх чыноўнікаў пра намер здабываць нафту ў Венесуэле.
Амбасадар рэкамэндуе беларускаму боку ўваходзіць на расейскі рынак і здабываць нафту там. Паводле амбасадара, Беларусь без праблемаў магла б здабываць тыя ж два мільёны нафты, што беларускі бок плянуе рабіць у Венесуэле.