Кіраўнікі МЗС Эўразьвязу -- пра стасункі з Беларусьсю

Радыё Свабода Сёньня ў нямецкім Брэмэне пачалася нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Сустрэча праходзіць пад старшынствам кіраўніка МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера і працягнецца да заўтра. На ёй будуць абмяркоўвацца актуальныя пытаньні Эўразьвязу, а таксама будучая палітыка ЭЗ у дачыненьні да Беларусі.
Як паведамілі “РИА Новости” ў нямецкім замежнапалітычным ведамстве, сёньня міністры разгледзяць сытуацыю ў Косаве, а потым будуць абмяркоўваць пытаньні эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. У тым ліку будзе ісьці размова пра пабудову ў будучыні дачыненьняў Эўразьвязу і Беларусі.