"Витебский курьер" ня хочуць друкаваць

Паводле “Нашай нівы” На гэтым тыдні ня выйшаў чарговы нумар газэты "Витебский курьер". Абласная друкарня адмовілася друкаваць газэту з прычыны запазычанасьці.
Галоўны рэдактар "Курьера" Ўладзімер Базан кажа, што гэтая запазычанасьць не была вялікай. "Дзяржвыданьні маюць куды больш вялікія пазыкі, і ніхто ня думае спыняць іх выхад", — гаворыць Базан.

Сьледам за Віцебскам адмовіліся друкаваць газэту і ў іншых гарадох вобласьці — у Полацку і Воршы, хоць з полацкай друкарняй існавала папярэдняя дамова. Уладзімер Базан кажа, што зараз будуць спробы дамовіцца з смаленскімі друкарнямі. "Са Смаленскам дамовіцца не праблема, але я кепска ўяўляю, як мы будзем вазіць у Беларусь наклады: мяжа ўсё ж такі", — гаворыць рэдактар "Курьера".

Такім чынам, цяпер на Віцебшчыне працягвае выходзіць толькі адна незалежная грамадзка-палітычная газэта —"Вольнае Глыбокае". Мінулым летам выхад прыпыніў наваполацкі "Химик", цяпер — "Витебский курьер".