Горадня: выйшаў на волю Ігар Банцар

Сяргей Астраўцоў, Горадня Пасьля дзесяці сутак арышту выйшаў на волю гарадзенскі актывіст Ігар Банцар — журналіст часопісу “Magazyn Polski na uchodźstwie”.
Ён — апошні з трох арыштаваных напярэдадні Дня Волі гарадзенскіх актывістаў. Абвінавачаньне ўсім было стандартнае — “нецэнзурная лаянка”.