"Выклікалі санітараў, якія паспрабавалі мяне распрануць, пастрыгчы і памыць. Я стала адбівацца. Мяне занесьлі ў аддзяленьне, прывязалі да ложка і тут жа пачалі калоць псыхатропныя прэпараты. Ведаю, што калолі сэбазон. Яны тлумачылі, што гэта заспакаяльнае. Калі мне стала зусім дрэнна з сэрцам, далі валідол.
Што за лекі? Калі ў цябе перад вачыма крывавыя плямы, і ты ўся мокрая, і няма чым дыхаць, то на супакойвальнае гэта не падобна. Прывязаная, я перакуліла ложак. Мне сказалі, што калі я буду баламуціць палату, то мне паставяць кляп.
Потым мне прызначылі прэпарат — і папярэдзілі, што я яго не перанясу. У апошнюю ноч адна зь дзяўчат у мяне на вачах выліла ў мыйню гэты прэпарат і сказала, каб я зрабіла выгляд, што мне блага й што я заснула”.Крысьціна Шацікава пра абставіны свайго знаходжаньня ў магілёўскай вар’ятні