Альгерд Невяроўскі, Менск На гэтае пытаньне сёньня адказваюць жыхары Менску.
Спадар: “Я й займаюся”.
Карэспандэнт: “І як — удаецца?”
Спадар: “Цяжка. Увесь час робяць нейкія перашкоды. Толькі да адных варункаў прыстасаваўся, тут жа правілы гульні мяняюцца. Падаткі вар’яцкія, шрафы яшчэ большыя”.
Маладая жанчына: “На сёньняшні дзень — не, бо пакуль у мяне яшчэ ня тая мэта”.
Хлопец: “Так, хацеў бы, але такой магчымасьці пакуль няма. Ня вельмі добрыя ўмовы для бізнэсу”.
Спадар: “Не, ня ў гэтай краіне”.
Спадарыня: “Ніколі такой магчымасьці не разглядала. Мне падабаецца іншая дзейнасьць”.
Бізнэсовец: “Я й займаюся. Мой бізнэс зьвязаны з харчамі. Пакуль нармальна, але хацелася б, каб было лягчэй з падатковымі органамі, і наагул каб усё было прасьцей”.
Малады мужчына: “Хацеў бы, але ў нас гэта, напэўна, немагчыма. Бо ў нас такая сыстэма ўлады”.
Спадарыня: “Не хацела б, бо ня ўмею гэтым займацца”.
Бізнэсовец: “Я займаюся ўласным бізнэсам. Праблемаў шмат, але прыстасаваліся. Вельмі моцнае дзяржаўнае рэгуляваньне”.
Карэспандэнт: “Ці хацелі б вы сёньня заняцца ўласным бізнэсам?”
Хлопец: “На сёньня не, але пазьней жадаў бы. На сёньня ў мяне ёсьць праца ў дзяржструктуры, яна пакуль мяне задавальняе. Я толькі год таму скончыў вучобу, мне трэба вызначыцца. Знайсьці сябе ў жыцьці. А потым жадаў бы”.
Спадарыня: “Так, хацела б. Магла б сама плянаваць свой час. Больш было б вольнага часу для дзяцей”.
Спадар: “Цяпер уласным бізнэсам займацца немагчыма. Перашкаджаюць мясцовыя ўлады”.
Маладая маці: “У наш час гэта пэрспэктыўна. І калі ў кагосьці ёсьць такія магчымасьці й грошы, то пэўна так”.
Спадар: “Прыватнага бізнэсу ў Беларусі няма. А калі і ёсьць, то пад адным чалавекам. Я баюся ўкласьці грошы і потым іх згубіць з-за адсутнасьці законаў”.