Магілёў: міліцыя шукае выдаўцоў газэты “Наш Магілёў”

Радыё Свабода Магілёўская міліцыя шукае выдаўцоў газэты “Наш Магілёў”. 3200 асобнікаў гэтай газэты 24 сакавіка сканфіскавалі ў грамадзкага актывіста Сяргея Лапуціна. У міліцыі ён заявіў, што пакунак з газэтамі не ягоны.
Паводле факту канфіскацыі завялі адміністрацыйную справу.

30 сакавіка Сяргей Лапуцін павінен зьявіцца ў Ленінскую ўправу ўнутраных справаў Магілёва як сьведка.