Радыё Свабода У Барысаве актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік пакараны пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне сёньня вынес мясцовы суд.
Актывіст быў затрыманы ўвечары 24 сакавіка за бойку зь невядомым і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Спадар Леднік лічыць здарэньне правакацыяй, што мела на мэце ізаляваць яго ў Дзень Волі.
Праваабаронца з Барысаву Марына Статкевіч:
“Пра якую тут справядлівасьць можа ісьці гаворка? Няма ў нас суду. Прафанацыя. Мы думалі, што суд можа абмежавацца трыма суткамі. Не абмежаваўся — пяць сутак. Наша мясцовая ўлада аказалася здольнай прыдумаць толькі такі спосаб правакацыяў. Сам Леднік сказаў, што гэта службовае злачынства, што ён справы так не пакіне і паспрабуе абскардзіць”.