Гаральд Ляйбрэхт: “Падтрымка Беларусі – гэта ня толькі салідарнасьць”

Радыё Свабода Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі вольных дэмакратаў і сябра парлямэнцкай камісіі па міжнародных справах Гаральд Ляйбрэхт зрабіў заяву з нагоды правядзеньня ў Беларусі Дня волі.
Нямецкі парлямэнтар перакананы, што далейшая падтрымка Беларусі з боку Нямеччыны ды Эўропы ня можа абмяжоўвацца аднымі толькі праявамі салідарнасьці і што ЭЗ павінен ажыцьцяўляць куды больш дзейсную дапамогу беларускім грамадзянам.

У заяве Гаральда Ляйбрэхта гаворыцца, што ў часе акцыяў на Кастрычніцкай плошчы беларусы прадэманстравалі сваё жаданьне быць разам з дэмакратычнай і вольнай Эўропай, што іхняя талерантнасьць да рэжыму мае свае межы.Дэпутат Бундэстагу заклікаў Нямеччыну і Эўропу праявіць большую актыўнасьць адносна Беларусі.