Магілёў: суды над грамадзкімі актывістамі адкладзеныя да 2 красавіка

Радыё Свабода Суды над грамадзкімі актывістамі Антонам Усьцімчуком і Яўгенам Суворавым, адкладзеныя да 2 красавіка.
Судзьдзі ня сталі разглядаць спраў без адвакатаў. Да 2 красавіка грамадзкія актывісты павінны заключыць дамовы з адвакатамі. Гэтага патрабуе новая рэдакцыя Адміністрацыйнага кодэксу. Антон Усьцімчук і Яўген Сувораў вызваленыя з пад варты ў залі суда.

Антона Ўсьцімчука і Яўгена Суворава затрымалі 24 сакавіка. Абодвум інкрымінуюць дробнае хуліганства.