Суд вінаваціць Т.Цішкевіч у падрыхтоўцы несанкцыянаванай акцыі

Любоў Лунёва, Менск Актывістка моладзевага руху Тацяна Цішкевіч правяла ў турме на вуліцы Акрэсьціна двое сутак.
Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў дзяўчыну штрафам на 15 базавых велічыняў (гэта 230 даляраў). Суд перакваліфікаваў артыкул і абвінаваціў дзяўчыну ў падрыхтоўцы несанкцыянаванай акцыі.