А. Атрошчанкава арыштавалі на пяць сутак

Любоў Лунёва, Менск Актывіста моладзевага руху Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі на 5 сутак у судзе Фрунзенскага раёну Менску.
Яго затрымалі 23 сакавіка. Міліцыянты ў судзе сьведчылі, што Аляксандар, ідучы па вуліцы, нецэнзурна лаяўся, махаў рукамі і, апроч таго, быў неахайна апрануты.