Сяргей Астраўцоў, Горадня У Ленінскі РАУС Горадні былі дастаўленыя сем чалавек, якіх затрымалі каля мэмарыяльнага знаку “Пагоня на Грунвальд”, што побач з Калоскай царквой.
Як патлумачыў нам па тэлефоне прафэсар Алесь Астроўскі, некалькі чалавек прыйшлі, каб ушанаваць памяць продкаў з нагоды 25 сакавіка, ён пачаў прамаўляць перад прысутнымі. Неўзабаве зьявіліся міліцыянты і, абвінаваціўшы ўсіх у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства, завезьлі ў пастарунак.
Паводле спадара Астроўскага, сярод затрыманых ёсьць школьнікі, малодшаму зь іх 13 гадоў.
Паводле спадара Астроўскага, сярод затрыманых ёсьць школьнікі, малодшаму зь іх 13 гадоў.