Бел-чырвона-белы сьцяг у Салігорску

Ваш Дзень Волі Сёньня адзін з актывістаў "Маладога Фронту" Рыгор Астапеня, дзякуючы намаганьням міліцыянтаў, ня здолеў выехаць з Салігорска ў Менск.
Зараз ён вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг у сябе ў вакне. Дзьверы ён не адчыняе і размаўляць зь міліцыяй не жадае.